ЭСТЭР 2:14Біблія (пераклад А.Бокуна)Увечары яна ішла, а раніцаю вярталася ў другі дом жанчынаў, пад нагляд Шаашгаза, эўнуха валадара, вартаўніка наложніцаў; і ўжо не прыходзіла да валадара, хіба толькі валадар пажадаў яе, і паклікалі яе на імя. Глядзіце раздзел |
«Усе слугі валадара і народ акругаў валадарскіх ведаюць, што для кожнага мужчыны і жанчыны, хто ўвойдзе да валадара на ўнутраны панадворак, калі яго ня клікалі, адзін закон — мае быць забіты. І толькі той, да каго выцягне валадар скіпетр свой залаты, будзе жыць. А мяне ня клікалі, каб прыйсьці да валадара, вось ужо трыццаць дзён».