Лепш чалавеку слухаць дакараньні мудрага, чым слухаць сьпеў дурняў.
Няхай б’е мяне праведнік, [бо гэта] міласэрнасьць; няхай карае мяне, [бо гэта] алей для галавы, які не пашкодзіць галаве маёй; бо малітва мая — супраць ліхоты іхняй.
І зрабіў я зрэбніцу вопраткай маёй, і стаўся для іх прыповесьцю.
Хто пагарджае Словам, той будзе зьнішчаны, а хто баіцца прыказаньняў, атрымае ўзнагароду.
Галеча і ганьба таму, хто адкідае настаўленьне, а той, хто прыймае дакараньні, будзе ў пашане.
Мацней дзейнічае нагана на разумнага, чым сто ўдараў на дурнога.
Як залатыя завушніцы і аздоба са шчырага золата, так мудрае дакараньне для ўважлівага вуха.
Раны ад таго, хто любіць, [выказваюць] вернасьць [ягоную], а пацалункі ненавісьніка шматлікія.
Бо прыказаньне — сьветач, і закон — сьвятло, а настаўленьне і дакараньне — шлях жыцьця,
Не дакарай насьмешніка, каб ён не зьненавідзеў цябе, дакарай мудрага, і ён будзе любіць цябе.
Словы мудрых — як джалы, і як цьвікі моцна ўбітыя — тыя, што сабралі іх; яны дадзены адзіным Пастырам.
Сэрца мудрых — у доме жалобы, а сэрца дурняў — у доме радасьці.
Спакойныя словы мудрых паслухаць [лепш], чым крык таго, хто пануе сярод дурняў.
Я тых, каго люблю, дакараю і караю. Дык будзь руплівы і навярніся.