Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЭКЛЕЗІЯСТА 5:9

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Хто любіць срэбра, той не насыціцца срэбрам, і хто лю­біць багацьце, той ня будзе мець карысьці [з яго]; і гэта таксама марнасьць.

Глядзіце раздзел Копія

15 Крыжаваныя спасылкі  

Неба — неба ГОСПАДА, а зямлю Ён даў сынам чалавечым.

Многа хлеба і на ніве бедных, але некаторыя гінуць, бо няма суду.

Хто абрабляе зямлю сваю, насыціцца хлебам, а хто гоніцца за марнасьцю, насыціцца беднасьцю.

[Чалавек] адзін, і няма другога, таксама няма ані сына, ані брата ў яго, і няма канца ўсёй цяжкай працы ягонай, і вока ягонае не насычаецца багацьцем, [і кажа ён:] “Для каго я працую і пазбаўляю душу сваю дабра?” Гэта таксама марнасьць і кепскі занятак.

Памнажаюцца даброцьці, памнажаюцца і тыя, што іх зьядаюць; і што за карысьць уласьніку з гэтага, хіба, гледзячы, глядзець вачыма сваімі?

І карысна для зямлі ў-ва ўсім, калі валадар абрабляе поле.

Уся цяжкая праца чалавека — дзеля вуснаў ягоных, але душа ягоная не насычаецца.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы