Салодкае сьвятло, і добра вачам бачыць сонца.
Ён выкупіў душу маю, каб не трапіла ў магілу, і будзе бачыць сьвятло жыцьцё маё”.
каб адвесьці душу ягоную ад магілы, і прасьвятліць яго сьвятлом жывых.
На мне, Божа, абяцаньні Твае, дык прынясу падзяку Табе,
Бо [адзін] дзень на панадворку Тваім лепшы за тысячу [іншых]; я выбіраю стаяць каля парога ў Доме Божым, чым жыць у намётах беззаконьня.
Сьвятло вачэй радуе сэрца, і добрая вестка ўмацоўвае косткі.
Бядак і прыгнятальнік сустракаюцца, сьвятло вачам іх абодвух дае ГОСПАД.
пакуль не зацемрыцца сонца, і сьвятло, і месяц, і зоркі, пакуль ня вернуцца пасьля дажджу хмары,
нават ня ўбачыў ён сонца, і нічога не спазнаў, [але] мае большы спакой, чым [чалавек] той.
Добрая мудрасьць разам са спадчынай, асабліва для таго, хто бачыць сонца.
каб сталіся вы сынамі Айца вашага, Які ў небе, бо Ён узьнімае сонца Сваё над добрымі і злымі і спасылае дождж на праведных і няправедных.