Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЭЗДРЫ 3:9

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сталі Ешуа, сыны ягоныя і браты ягоныя, Кадміэль і сыны ягоныя, сыны Юды, як адзін [чалавек], каб кіраваць выкананьнем працаў у Доме Божым, [разам з] сынамі Хэнадада, сынамі іхнімі і братамі іхнімі, лявітамі.

Глядзіце раздзел Копія

6 Крыжаваныя спасылкі  

З іх для кіраваньня працаю ў Доме ГОСПАДА — дваццаць чатыры тысячы, а наглядчыкаў і судзьдзяў — шэсьць тысячаў.

І людзі гэтыя рабілі працу сумленна; і былі прызначаныя над імі Яхат і Абадыя, лявіты з сыноў Мэрары, і Захарыя і Мэшулам з сыноў Кегата. І ўсе лявіты гэтыя зналіся на музычных інструмэнтах.

лявітаў: сыноў Ешуа і Кадміэля, з сыноў Гадавіі, — семдзясят чатыры;

І ў другім годзе пасьля прыходу іхняга да Дому Божага ў Ерусалім, у другі месяц, пачалі [будаваць] Зэрубабэль, сын Шэалтыэля, і Ешуа, сын Ёцадака, і рэшта братоў іхніх, сьвятары і лявіты, і ўсе, што ўзыйшлі з палону ў Ерусалім, і паставілі лявітаў ад дваццаці гадоў і вышэй кіраваць працамі ў Доме ГОСПАДА.

За ім адбудоўваў Біннуй, сын Хэнадада, іншы адцінак, ад дому Азарыі аж да рогу і вугла.

лявіты: сыны Ешуа [з дому] Кадміэля, сыны Гадава — сем­дзясят чатыры;




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы