І пайшоў адтуль у Пэнуэль, і падобна прасіў жыхароў той мясцовасьці. І тыя яму адказалі, як жыхары Сукоту.
Дзеля гэтага не ядуць сыны Ізраіля жылы цягліцы, якая на суставе сьцягна, аж да сёньня, бо Ён дакрануўся да суставу сьцягна Якуба, да жылы цягліцы.
І пабудаваў Ерабаам Сыхэм на гары Эфраіма, і абжыўся там, а [потым] выйшаў адтуль і пабудаваў Пэнуэль.
“Праклінайце Мэроз, — сказаў анёл ГОСПАДА, — праклінайце праклёнам жыхароў ягоных, бо не прыйшлі яны на дапамогу ГОСПАДУ, на дапамогу ГОСПАДУ з волатамі [сваімі]”.
Дык я што, маю ўзяць хлеб мой, ваду маю і мяса, прыгатаванае для стрыгачоў, і даць іх людзям, пра якіх ня ведаю, адкуль яны?»