І сабраліся Ізраільцяне з [каленаў] Нэфталі і Асэра і з усяго [калена] Манасы, і гналіся за Мадыянцамі.
І памёр Хушам, і валадарыў пасьля яго Гадад, сын Бэдада, які пабіў Мадыянцаў на полі Мааўскім; а імя гораду ягонага — Авіт.
І перамаглі яны тых, што [ішлі] супраць іх. І Сірыйцы пачалі ўцякаць, а Ізраільцяне гналі іх. І Бэн-Гадад, валадар Сірыі, уцёк на кані з коньнікамі.
І выйшаў валадар Ізраіля, і забраў коней і калясьніцы, і зрабіў ён Сірыйцам вялікую паразу.
Вы будзеце гнаць ворагаў вашых, і будуць яны падаць перад абліччам вашым ад мяча.
І паслаў ён пасланцоў да ўсяго Манасы, і яны сабралася пры ім, і паслаў пасланцоў да Асэра, Завулёна і Нэфталі, і яны пайшлі, каб з ім злучыцца.