Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



СУДЗЬДЗЯЎ 6:26

Біблія (пераклад А.Бокуна)

і пастаў ахвярнік ГОСПАДУ, Богу твайму, на версе гэтай скалы ў адпаведны спосаб. І вазьмі другога бычка, і скла­дзі цэласпаленьне на дровах са сьвятога дрэва, якое сьсячэш».

Глядзіце раздзел Копія

8 Крыжаваныя спасылкі  

У той дзень прыйшоў Гад да Давіда і сказаў яму: «Ідзі і пастаў ахвярнік ГОСПАДУ на таку Араўны Евусэя».

І сказаў Араўна Давіду: «Няхай бярэ гаспадар мой, валадар, і складае ў ахвяру тое, што добрае ў вачах ягоных. Вось, валы на цэласпаленьне, вось, малатарні і ёрмы валовыя на дровы.

Але ахвярнікі іхнія скрышыце, і слупы іхнія паламіце, і гаі іхнія высячыце,

бо Бог ня ёсьць [Бог] бязладзьдзя, але супакою, як у-ва ўсіх цэрквах у сьвятых.

Усё няхай будзе прыстойна і парадкам.

У тую ноч сказаў ГОСПАД [Гідэону]: «Вазьмі бычка са [статку] бацькі твайго і другога бычка, сямігадовага, і развалі ахвярнік Баала, які ў бацькі твайго, і сьсячы сьвятое дрэва, якое каля [ахвярніка],

І ўзяў Гідэон дзесяць чалавек слугаў сваіх, і зрабіў, як прамовіў яму ГОСПАД. Але баяўся ён дому бацькі свайго і жыхароў таго гораду, і не зрабіў гэтага ўдзень, але зрабіў уначы.

А воз узьехаў на поле Егошуа з Бэт-Шэмэшу і затрымаўся там. І ляжаў там камень вялікі. І яны пасеклі воз на дровы, а кароваў склалі ў ахвяру цэласпаленьня для ГОСПАДА.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы