Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



СУДЗЬДЗЯЎ 6:20

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сказаў яму анёл Божы: «Вазьмі мяса і праснакі, і палажы іх на скале гэтай, а страву вылі наверх». І ён зрабіў гэта.

Глядзіце раздзел Копія

7 Крыжаваныя спасылкі  

і сказаў: «Госпадзе, калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, прашу, не мінай слугі Свайго.

І сказаў Маноах анёлу ГОСПАДА: «Дазволь затрымаць цябе, пакуль прыгатуем страву для цябе з казьляняці».

Анёл ГОСПАДА адказаў яму: «Калі ты мяне затрымаеш, я ня буду есьці хлеба твайго. А калі хочаш падрыхта­ваць цэласпаленьне, ахвяруй яго ГОСПАДУ». Бо Маноах ня ведаў, што гэта анёл ГОСПАДА.

І прынёс Маноах казьляня і ахвяру хлебную, і паклаў на скале, ахвяруючы ГОСПАДУ, Які творыць цуды. І глядзелі на гэта Маноах і жонка ягоная.

І Гідэон пайшоў, і падрыхтаваў казьляня і праснакоў з эфы мукі, і мяса палажыў у кош, а страву — у гаршчок, і прынёс гэта ўсё пад дуб, і ахвяраваў Яму.

І анёл ГОСПАДА працягнуў канец кія, які [трымаў] у руцэ Сваёй, і дакрануўся ім да мяса і праснакоў, і выйшаў агонь са скалы, і спаліў мяса і праснакі. І анёл ГОСПАДА зьнік з вачэй ягоных.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы