Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



СУДЗЬДЗЯЎ 4:3

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І клікалі сыны Ізраіля да ГОСПАДА, бо Явін меў дзевяцьсот калясьніцаў жалезных і дваццаць гадоў бязьлітасна ўціскаў сыноў Ізраіля.

Глядзіце раздзел Копія

19 Крыжаваныя спасылкі  

І ўціскалі іх ворагі іхнія, і яны скарыліся пад рукою іхняю.

І кліч Мяне ў дзень трывогі, Я выратую цябе, і будзеш ушаноўваць Мяне».

Калі Ён забіваў іх, яны шукалі Яго, і вярталіся, і імкнуліся да Бога,

I сталася праз шмат дзён, што памёр валадар Эгіпту. I стагналі сыны Ізраіля ад працаў цяжкіх, і галасілі, і ўзыйшоў да Бога лямант іхні ад працаў цяжкіх.

Апоўдні будзеш хадзіць навобмацак, як сьляпы навобмацак ходзіць у поцемках, і на ўсіх шляхах тваіх ня бу­дзеш мець посьпеху. І будзеш ты крыўджаны і рабаваны ўсе дні, і [ніхто] ня будзе ратаваць цябе.

Плады зямлі тваёй і ўвесь набытак твой зьесьць народ, якога ня ведаеш, і будзеш ты толькі крыўджаны і прыгнятаны ўсе дні.

І сказалі сыны Язэпа: «Гары нам не хапае, але ўсе Хананейцы, што жывуць у даліне, маюць калясьніцы жалезныя, як жыхары Бэт-Шэану і навакольных гарадоў, так і ў даліне Езрээль».

І ГОСПАД быў з Юдам, і ён захапіў горы, але ня мог выгнаць жыхароў даліны, бо мелі яны калясьніцы жалезныя.

І клікалі сыны Ізраіля ГОСПАДА, і казалі: «Саграшылі мы перад Табою, бо пакінулі Бога нашага, і служылі Баалу».

І выкінулі яны спаміж сябе багоў чужых, якіх мелі, і служылі ГОСПАДУ, і Ён пашкадаваў Ізраіля ў горы ягоным.

І клікалі сыны Ізраіля ГОСПАДА, і Ён даў ім збаўцу Эгуда, сына Гера, сына Бэн’яміна, які замест правай [карыстаўся левай] рукой. І сыны Ізраіля паслалі праз яго дары Эглону, валадару Мааву.

І клікалі сыны Ізраіля ГОСПАДА, і ГОСПАД паставіў ім збаўцу з сыноў Ізраіля, і выратаваў іх Атніэль, сын Кеназа, малодшы брат Халева.

І сабраў Сісэра ўсе калясьніцы свае, дзевяцьсот калясьніцаў жалезных, і ўсе дружыны свае, якія меў, і загадаў ім прыйсьці з Харашэт-Гагаіму да ручая Кішон.

У гэты час судзіла Ізраіль Дэбора прарочыца, жонка Ляпідота.

Выбралі яны сабе багоў новых, і тады [прыйшла] вайна ў брамы, але не відаць ані шчыта, ані дзіды ў сарака тысячаў Ізраіля.

Вельмі зьбяднеў Ізраіль ад Мадыянцаў. І клікалі сыны Ізраіля да ГОСПАДА.

і прасілі сыны Ізраіля Самуэля: «Не пераставай за нас клікаць да ГОСПАДА, Бога нашага, каб Ён выратаваў нас з рук Філістынцаў».




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы