Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



СУДЗЬДЗЯЎ 3:28

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сказаў ён ім: «Хадземце за мною, бо ГОСПАД выдаў ворагаў вашых, Мааўлянаў, у рукі вашыя». Яны пайшлі за ім, і занялі броды на Ярдане, якімі пераходзяць у Мааў, і не дазволілі нікому перайсьці.

Глядзіце раздзел Копія

12 Крыжаваныя спасылкі  

І выйшаў валадар Ізраіля, і забраў коней і калясьніцы, і зрабіў ён Сірыйцам вялікую паразу.

Тыя ж людзі [валадара] пабеглі дарогаю, якая ідзе да бродаў на Ярдане. Пасьля іх адыходу брама была адразу зачынена.

І сказаў ім ГОСПАД: «Калі Эгіпцяне, Амарэйцы, сыны Амона і Філістынцы,

І занялі Гілеадцы броды на Ярдане, якімі Эфраімцы маглі вярнуцца. І калі казалі ўцекачы Эфраімцы: «Дазвольце мне прайсьці», Гілеадцы казалі яму: «Ці ты Эфраімец?» Калі той казаў: «Не»,

І ў гэты час выбілі яны каля дзесяці тысячаў Мааўлянаў, а былі яны ўсе дужыя і моцныя. І ніводзін з іх ня ўцёк.

А Барак сабраў сыноў Завулёна і Нэфталі ў Кадэшы, і вырушыў з дзесяцьцю тысячамі ваяроў, і пайшла з імі Дэбора.

І адказаў бліжні ягоны, кажучы: «Гэта нішто іншае, як меч Гідэона, сына Ёаша, Ізраільцяніна. Аддаў Бог у рукі ягоныя Мадыянцаў і ўвесь табар іхні».

Калі Гідэон пачуў аповед пра сон і тлумачэньне ягонае, пакланіўся [Богу] і вярнуўся ў табар Ізраіля, і сказаў: «Устаньце! Бо ГОСПАД аддаў у рукі вашыя табар Мадыянцаў».

І сказаў ім: «Глядзіце на мяне, і рабіце тое самае, што я. Калі я дайду да табару, што я буду рабіць, тое і вы рабіце.

І Гідэон паслаў пасланцоў на ўсе горы Эфраіма, кажучы: «Выходзьце супраць Мадыянцаў і перахапіце ў іх [броды] праз воды Ярдану аж да Бэт-Бары». І сабраліся ўсе сыны Эфраіма, і заступілі броды на Ярдане аж да Бэт-Бары.

У тую ноч ГОСПАД сказаў яму: «Устань і ідзі ў табар, бо Я аддаю яго ў рукі твае.

Няхай ведае ўся царква, што ГОСПАД не мячом і дзідай ратуе, бо гэта вайна ГОСПАДА, і Ён выдасьць вас у рукі нашыя».




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы