І выйшла яна да ўсяго народу з мудрасьцю сваёй, і адсеклі галаву Шэвы, сына Біхры, і кінулі яе Ёаву. І ён затрубіў у рог, і адыйшлі ад гораду кожны ў намёт свой. А Ёаў вярнуўся ў Ерусалім да валадара.
І я агледзеў [іх], і стаў, і сказаў шляхце і кіраўнікам, і рэшце народу: «Ня бойцеся іх. Памятайце пра Госпада вялікага і страшнага, і змагайцеся за братоў сваіх, за сыноў сваіх і за дочак сваіх, за жонак сваіх і за дамы свае».
І Гідэон паслаў пасланцоў на ўсе горы Эфраіма, кажучы: «Выходзьце супраць Мадыянцаў і перахапіце ў іх [броды] праз воды Ярдану аж да Бэт-Бары». І сабраліся ўсе сыны Эфраіма, і заступілі броды на Ярдане аж да Бэт-Бары.
І Ёнатан пабіў дружыну Філістынцаў, якая была ў Геве. І пачулі пра гэта Філістынцы, а Саўл абвясьціў пра гэта гукам трубы ў-ва ўсёй зямлі, кажучы: «Няхай пачуюць Гебраі!»