Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



СУДЗЬДЗЯЎ 20:32

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І казалі сыны Бэн’яміна: «Як і ў першы раз, будуць яны пераможаныя», а сыны Ізраіля казалі: «Уцякайма, каб адвесьці іх ад гораду на тыя дарогі».

Глядзіце раздзел Копія

6 Крыжаваныя спасылкі  

А я і ўвесь народ, які са мной, наблізімся з другога боку гораду. Калі выйдуць яны супраць нас як раней, мы бу­дзем уцякаць перад імі.

Яны будуць гнацца за намі, і мы адцягнем іх далёка ад гораду, бо падумаюць, што мы ўцякаем ад іх, як той раз.

І сыны Бэн’яміна выступілі супраць народу, і адыйшліся ад гораду, і пачалі як раней забіваць ваяроў на дарогах, з якіх адна ідзе ў Бэтэль, а другая — у Гіву, і на палях, і [загінула] каля трыццаці ваяроў.

І ўсе ваяры Ізраіля, устаўшы з месца свайго, сталі ў шыхт у Баал-Тамар. І засады выйшлі са сховаў на раўніне Гівы.

І сыны Ізраіля пачалі ўцякаць у часе бою, а [сыны] Бэн’яміна забілі з сыноў Ізраіля каля трыццаці чалавек, і казалі: «Перамагаючы, пераможам іх, як у папярэднім баі».




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы