І пахавалі яго ў межах спадчыны ягонай у Тымнат-Хэрэсе на гары Эфраіма, на поўнач ад гары Гааш.
І скончылі сыны Ізраіля дзяленьне зямлі, і сыны Ізраіля далі частку Егошуа, сыну Нуна, пасярод сябе.
Паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА далі яму горад, і ён зажадаў Тымнат-Сэрах на гары Эфраіма. Ён адбудаваў гэты горад і абжыўся ў ім.
Пасьля ўсяго гэтага памёр Егошуа, сын Нуна, слуга ГОСПАДА, [маючы] сто дзесяць гадоў.
І пахавалі яго ў межах спадчыны ягонай у Тымнат-Сэраху, што на гары Эфраіма, на поўнач ад гары Гааш.
Пасьля сьмерці Егошуа пыталіся сыны Ізраіля ў ГОСПАДА, кажучы: «Хто з нас першы выступіць супраць Хананейцаў ваяваць з імі?»
І памёр Егошуа, сын Нуна, слуга ГОСПАДА, маючы сто дзесяць гадоў.