І яны вярнуліся, і пайшлі далей, а перад сабой пусьцілі ісьці дзяцей, жывёлу і ўсю маёмасьць сваю.
Ён прыходзіць ад Аят, праходзіць праз Мігрон, у Міхмашу ставіць рэчы свае.
Хэлькат і пашы ягоныя, Рэхоў і пашы ягоныя — чатыры гарады.
І ўзрадаваўся сьвятар, і ўзяў эфод, тэрафімаў, а таксама рэзьбленага [ідала], і пайшоў з народам гэтым.
Калі яны былі ўжо далёка ад дому Міхі, мужчыны, якія жылі ў ваколіцах каля Міхі, сабраліся і дагналі сыноў Дана,
Давід, скінуўшы з сябе ношу і аддаўшы яе варце ў табары, пабег да дружынаў. І прыбег, і прывітаў братоў сваіх.