Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



СУДЗЬДЗЯЎ 17:6

Біблія (пераклад А.Бокуна)

У тыя дні не было валадара ў Ізраілі, і кожны рабіў тое, што было слушным у вачах ягоных.

Глядзіце раздзел Копія

13 Крыжаваныя спасылкі  

А вось валадары, якія валадарылі ў зямлі Эдом, раней за валадараньне валадароў у сыноў Ізраіля.

Няхай адсячэ ГОСПАД усе вусны лісьлівыя, язык, што дзёрзка прамаўляе,

Шлях неразумнага слушны ў вачах ягоных, але мудры той, хто слухае параду.

Ёсьць шлях, які слушны ў вачах чалавека, але канец яго — шляхі сьмерці.

Усе шляхі чалавека чыстыя ў вачах ягоных, але ГОСПАД узважвае душы.

Радуйся, юнача, у маладосьці сваёй, і няхай сэрцу твайму будзе добра ў дні юнацтва твайго, і хадзі шляхамі сэрца твайго і паводле таго, што бачаць вочы твае, і ведай, што за ўсё гэта Бог прывядзе цябе на суд.

Ня будзеце там рабіць таго, што мы тут робім сёньня, калі кожны [робіць] усё, што слушнае ў вачах ягоных,

І быў [выбраны] ў Ешуруна валадар на сходзе князёў народу разам з каленамі Ізраіля.

У той час не было валадара ў Ізраілі, а калена Дана шукала сабе зямлі ў спадчыну, бо аж да гэтага дня не была выдзелена ім спадчына сярод каленаў Ізраіля.

У тыя дні не было валадара ў Ізраілі. І быў нейкі лявіт, які як прыхадзень [жыў] на ўзбоччы гары Эфраіма. І меў ён наложніцу з Бэтлеему Юдэйскага.

У тыя дні не было валадара ў Ізраілі, і кожны рабіў тое, што было слушна ў вачах ягоных.

І казалі: «Чаму, ГОСПА­ДЗЕ, Божа Ізраіля, сталася, што ў народзе Тваім сёньня ня стала ў Ізраіля аднаго калена?»




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы