I памрэ кожны першародны ў зямлі Эгіпецкай, ад першароднага фараона, які сядзіць на пасадзе сваім, да першароднага нявольніцы, якая пры жорнах, і ўсе першародныя скаціны.
Але ж ты ня ўвёў нас у зямлю, якая ацякае малаком і мёдам, і ня даў нам на ўласнасьць палёў і вінаграднікаў! Хочаш вочы людзей засьляпіць? Ня пойдзем!»
І сказала яна: «Філістынцы над табой, Самсон!» Ён абудзіўся зо сну свайго і падумаў у душы сваёй: «Пайду як раней і вызвалюся», ня ведаючы, што ГОСПАД адыйшоў ад яго.