У руцэ Ягонай глыбіні зямлі, і Ягоныя вяршыні найвышэйшыя гор.
Калі Ён праходзіць, хто Яго спыніць? Калі ставіць на суд, хто запярэчыць Яму?
Ён пераносіць горы, і ня ведаюць яны, што Ён пераварочвае іх у гневе Сваім.
Усё, што даспадобы ГОСПАДУ, робіць Ён у небе і на зямлі, у моры і ў-ва ўсіх бяздоньнях.
ГОСПАДЗЕ! У моцы Тваёй будзе радавацца валадар, у збаўленьні Тваім ён вельмі ўсьцешыцца.
Страшнымі [ўчынкамі] ў праведнасьці Ты адказваеш нам, Божа збаўленьня нашага, пэўнасьць усіх канцоў зямлі і далёкага мора,
Ты даў нам угледзець шмат трывог і ліха, але Ты вернеш нас да жыцьця і з бяздоньняў зямлі зноў узьнімеш нас.
Горы топяцца, быццам воск, ад аблічча ГОСПАДА, ад аблічча Госпада ўсёй зямлі.
І горы топяцца прад Ім, і даліны расьцякаюцца, як воск перад абліччам агню, як воды, якія ільюцца па схілах.
Горы дрыжаць перад Ім, і ўзгоркі растаюць, і зямля паднялася перад абліччам Ягоным, і сусьвет, і ўсе, што жывуць у ім.
Убачыўшы Цябе, горы затрэсьліся; паводка рынула, бяздоньне дало голас свой, высока падняўшы рукі свае.
Ён стаў, і дрыжыць зямля; Ён глянуў, і трымцяць народы; і рассыпаліся горы вечныя, схіліліся ўзгоркі спрадвечныя; шляхі Ягоныя — вечныя.