Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ПСАЛТЫР 94:9

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ці ж Той, Які вуха стварыў, не пачуе? Ці ж Той, Які вока ўфармаваў, ня ўбачыць?

Глядзіце раздзел Копія

12 Крыжаваныя спасылкі  

ГОСПАД у сьвятой сьвятыні Сваёй; пасад ГОСПАДА ў небе, вочы Ягоныя бачаць, павекі Ягоныя выпрабоўваюць сыноў чалавечых.

Ты выспрабаваў сэрца маё, уначы адведаў і ачысьціў мяне, і не знайшоў нічога; думкі ліхія ня выйшлі з вуснаў маіх.

Вочы ГОСПАДА — на праведных, і вушы Ягоныя — на лямант іхні.

Калі б мы забыліся імя Бога нашага і цягнулі рукі нашыя да бога чужога,

I сказаў ГОСПАД яму: «Хто даў вусны чалавеку? Хто робіць немым або глухім, або відушчым, або сьляпым? Ці ня Я, ГОСПАД?

Віно зьдзеклівае, сікера галасьлівая, і кожны, хто блукае з імі, ня мае мудрасьці.

Вуха, якое чуе, і вока, якое бачыць, — ГОСПАД зрабіў і адно, і другое.

Вось, рука ГОСПАДА не скарацілася, каб не магла дапамагчы, і вуха Ягонае ня стала цяжкім, каб ня чуць.

Вы вывышаліся адносна Мяне вуснамі сваімі, і памнажалі супраць Мяне словы вашыя, Я чуў [гэта].

Калі ўсё цела — вока, дзе слых? Калі ўсё — слых, дзе нюх?




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы