Толькі вачыма тваімі глядзець будзеш і ўбачыш з бязбожнымі расплату.
Спадзявайся на ГОСПАДА, і захоўвай шлях Ягоны, і Ён узвысіць цябе, каб ты ўзяў у спадчыну зямлю; і калі будуць зьнішчаныя бязбожнікі, ты ўбачыш.
І Ты ўзнясеш рог мой, як у аднарога, я буду памазаны сьвежым алеем.
І сказаў Майсей народу: «Ня бойцеся! Стойце і ўбачыце збаўленьне ГОСПАДА, якое Ён учыніць для вас сёньня. Бо Эгіпцянаў, якіх вы бачыце сёньня, больш ня ўбачыце ўжо на вякі.
I выбавіў ГОСПАД у дзень гэты Ізраіля з рукі Эгіпцянаў; і ўбачыў Ізраіль Эгіпет мёртвым на беразе мора.
А ліхотніку — гора, бо ён [атрымае] ліха, бо адплата яму будзе паводле [ўчынкаў] рук ягоных.
І вочы вашыя ўбачаць [гэта], і вы скажаце: «Узьвялічыўся ГОСПАД па-над межамі Ізраіля».
Бо калі сказанае праз анёлаў слова было цьвёрдае, і ўсякае парушэньне і непаслухмянасьць даставалі справядлівую адплату,