Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ПСАЛТЫР 89:39

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Але Ты пакінуў і пагрэбаваў, адвярнуўся ад памазанца Твайго!

Глядзіце раздзел Копія

12 Крыжаваныя спасылкі  

Я сказаў у зьбянтэжанасьці маёй: «Усе людзі хлусяць!»

Бо перасьледуе вораг душу маю, скрышыў да зямлі жыцьцё маё, змусіў жыць мяне ў месцы цёмным, быццам тых, што памерлі даўно.

Але Ты нас пакінуў і нас асароміў, і не выходзіш разам з войскамі нашымі.

Божа, Ты нас пакінуў, нас раструшчыў! Ты разгневаўся, вярніся зноў да нас!

Яны пусьцілі з агнём сьвятыню Тваю, [кінуўшы] на зямлю, апаганілі сялібу імя Твайго.

Няўжо Бог забыўся пра літасьцівасьць Сваю і спыніў у гневе Сваім літасьць Сваю?» (Сэлях)

Ты назад павярнуў джала мяча ягонага і ня даў перамогі ў вайне,

І магутныя ўмацаваньні муроў тваіх Ён разваліць, пераверне і скіне на зямлю, аж у пыл.

І Я зганьбіў князёў сьвятыні [тваёй], і аддаў Якуба на закляцьце [зьнішчэньня], а Ізраіля — на зьнявагу.

Звалілася карона з галавы нашай; гора нам, бо мы саграшылі.

Адказаў Ісус і сказаў яму: «Што Я раблю, ты цяпер ня ведаеш, але даведаешся пасьля».




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы