ПСАЛТЫР 89:2Біблія (пераклад А.Бокуна)Пра міласэрнасьць ГОСПАДА буду сьпяваць вечна; з пакаленьня ў пакаленьне буду апавядаць пра вернасьць Тваю вуснамі маімі. Глядзіце раздзел |
І яны адмовіліся слухаць [Цябе], і ня памяталі цудаў Тваіх, якія Ты ўчыніў з імі, і зрабілі цьвёрдымі каркі свае, і ў непаслухмянасьці сваёй паставілі галаву [сабе], каб вярнуцца ў няволю сваю. Але Ты — Бог, Які прабачаеш, спагадлівы і літасьцівы, павольны да гневу і багаты на міласэрнасьць, і Ты не пакінуў іх.