Я залічаны да тых, што зыходзяць у магілу; я стаўся, як чалавек, які сілы ня мае.
І сталася, калі Бог зьнішчыў гарады гэтай ваколіцы, узгадаў Бог пра Абрагама, і выслаў Лота спаміж руйнаваньня, калі руйнаваў гарады, у якіх жыў Лот.
І ўзгадаў Бог пра Ноя і пра ўсіх зьвяроў, і пра ўсю скаціну, што былі з ім у каўчэгу, і прывёў Бог вецер на зямлю, і супакоіліся воды.
Калі Ён праходзіць, хто Яго спыніць? Калі ставіць на суд, хто запярэчыць Яму?
Дух мой зламаны, дні мае спыняюцца, [застаецца] мне [толькі] магіла.
Няхай Бог раструшчыць мяне, няхай працягне руку Сваю і зьнішчыць мяне!
Таго, Які ў паніжэньні нашым успомніў пра нас, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
Давіда. Да Цябе, ГОСПАДЗЕ, я клічу. Скала мая, не маўчы на мой [кліч], каб праз маўчаньне Тваё ня стаўся я падобным да тых, якія зыходзяць у магілу.
Я стаўся ганьбаю для ўсіх, што ўціскаюць мяне, і нават для суседзяў маіх, страхоцьцем — для знаёмых маіх; хто бачыць мяне на вуліцы, уцякае ад мяне.
Дабраслаўлёны ГОСПАД, бо Ён учыніў мне цуды міласэрнасьці ў горадзе ўмацаваным.
З маленства я прыгнечаны і паміраю; пераносячы жахі Твае, я зьнямогся.
Пасьля вязьніцы і суду Ён быў забраны, і пра паходжаньне Ягонае хто раскажа? Бо Ён быў вырваны з зямлі жывых, за правіны народу Майго быў пакараны.
І Ён сказаў мне: «Сыне чалавечы, косткі гэтыя — [гэта] ўвесь дом Ізраіля. Вось, яны кажуць: “Высахлі косткі нашыя, і загінула надзея нашая, мы сьсечаныя”.