Вярні нас, Божа збаўленьня нашага, і спыні абурэньне Тваё на нас.
Божа, Ты нас пакінуў, нас раструшчыў! Ты разгневаўся, вярніся зноў да нас!
Навучаньне Асафа. Чаму Ты, Божа, нас назаўсёды адкінуў? Чаму ўзгарэўся гнеў Твой на авечак чарады Тваёй?
Няўжо назаўсёды канец міласэрнасьці Ягонай, і вестка з пакаленьня ў пакаленьне счэзла?
Як доўга, ГОСПАДЗЕ? Ці будзеш гневацца заўсёды? Ці як агонь будзе палаць рэўнасьць Твая?
Божа, вярні нас назад. Асьвяці нас абліччам Тваім, і будзем збаўленыя!
Ты скараціў дні маладосьці ягонай, ганьбай пакрыў яго. (Сэлях)
Які Бог падобны да Цябе, Які даруеш беззаконьне і абмінаеш віну рэшты спадчыны Тваёй, Які трымаеш заўсёды гнеў Твой, бо маеш упадабаньне ў міласэрнасьці?
А я буду глядзець на ГОСПАДА, буду спадзявацца на Бога збаўленьня майго. Бог мой пачуе мяне.
І ўпадуць ад вострыва мяча, і павядуць іх у палон да ўсіх паганскіх народаў, і Ерусалім будуць таптаць пагане, пакуль ня скончацца часы паганаў.
І ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА супраць зямлі гэтай, і Ён спаслаў на яе ўсе праклёны, запісаныя ў кнізе гэтай.