Дык Я пакінуў іх у закамянеласьці сэрца іхняга, і яны хадзілі паводле намераў сваіх.
Дык няхай ядуць яны плады шляху свайго і насыцяцца намерамі сваімі.
Калі б ты зважаў на прыказаньні Мае, стаўся б супакой твой, як рака, і праведнасьць твая — як хвалі марскія.
Але яны не паслухалі і не прыхілілі вуха сваё, і пайшлі паводле закамянеласьці сэрца свайго ліхога, і павярнуліся [да Мяне] плячыма, а не абліччам.
Ерусалім, Ерусалім, які забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе! Колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка зьбірае птушанят сваіх пад крылы, і вы не захацелі.
Калі б яны былі мудрымі, яны б зразумелі гэта і разважалі б пра канец свой!
Хто дасьць ім, каб засталося ў сэрцы іхнім, каб яны баяліся Мяне і захоўвалі ўсе прыказаньні Мае ўсе дні, каб добра ім было і сынам іхнім на вякі?