Перад абліччам Эфраіма, і Бэн’яміна, і Манасы абудзі магутнасьць Тваю і прыйдзі збавіць нас!
Адкажы мне, ГОСПАДЗЕ, адкажы мне, і няхай даведаецца народ гэты, што Ты, ГОСПАДЗЕ, — Бог, і Ты навярні зноў сэрца іхняе!»
Аблічча Тваё няхай сьвеціць над слугою Тваім, і навучы мяне пастановам Тваім.
Ахвяруйце ахвяры праведнасьці і спадзявайцеся на ГОСПАДА!
Кіраўніку хору: на лад: “Лілея сьведчаньня”. Залатая песьня Давіда. Дзеля навучаньня,
Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм. Сьпеў.
Кіраўніку хору: на лад: “Лілея сьведчаньня”. Псальм Асафа.
А мы не адступімся ад Цябе; ажыві нас, і мы будзем клікаць імя Тваё.
Ты паставіў нас як [костку] нязгоды дзеля суседзяў нашых, і ворагі нашыя кпяць з нас.
Ты стрымаў усю лютасьць Тваю, адвярнуў жар гневу Твайго.
Навярні нас да Сябе, ГОСПАДЗЕ, і мы навернемся; аднаві дні нашыя, як даўней [было].