Што чулі мы і даведаліся, і што бацькі нашыя расказалі нам,
Усё гэта бачыла вока маё, і чула вуха маё, і ўсё зразумела.
Пакаленьне пакаленьню будзе хваліць творы Твае і пра магутнасьць Тваю будзе апавядаць.
Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Навучаньне.
Ты ветрам усходнім скрышыў караблі з Таршышу.
і каб ты распавядаў у вушы сына твайго і сына сына твайго пра тое, што Я зрабіў у Эгіпце, і пра знакі Мае, якія Я ўчыніў ім, і каб вы ведалі, што Я — ГОСПАД».
I распавядзеш сыну твайму ў гэты дзень, кажучы: “Гэта дзеля таго, што зрабіў ГОСПАД мне, калі я выходзіў з Эгіпту”.
Жывы, [толькі] жывы будзе славіць Цябе, як я сёньня. Бацька сынам паведаміць пра вернасьць Тваю.