І станецца, калі я адыйдуся ад цябе, возьме цябе Дух ГОСПАДА і занясе ў [месца], якога я ня ведаю. І я пайду, і паведамлю Ахаву, і ён ня знойдзе цябе, і ён заб’е мяне. А слуга ж твой баіцца ГОСПАДА ад маладосьці сваёй.
А ў восьмым годзе валадараньня свайго, а ён быў яшчэ юнак, ён пачаў шукаць Бога Давіда, бацькі свайго, а ў дванаццатым годзе пачаў ачышчаць Юду і Ерусалім ад узвышшаў, і ад Астартаў, і ад ідалаў, і ад [ідалаў] літых.
І памятай пра Творцу твайго ў дні юнацтва твайго, пакуль ня прыйдуць дні ліхія, і пакуль не сустрэнуць цябе гады, пра якія скажаш: “Не падабаюцца мне яны”,
Надзея Ізраіля, ГОСПАДЗЕ! Усе, якія пакідаюць Цябе, будуць асаромленыя. Тыя, якія адварочваюцца ад Цябе, будуць запісаныя на зямлі, бо яны пакінулі ГОСПАДА, крыніцу вады жывой.
Усе, якія знаходзілі іх, зьядалі іх, і прыгнятальнікі іхнія казалі: “Не вінававтыя мы, бо яны саграшылі супраць ГОСПАДА, Пашы праведнасьці і надзеі бацькоў іхніх, ГОСПАДА”.
І ўзяў Самуэль рог з алеем, і памазаў яго ў прысутнасьці братоў ягоных. І зыйшоў на Давіда Дух ГОСПАДА ад таго дня. А Самуэль падняўся і вярнуўся ў Раму.