Ты наведаў зямлю і напаіў яе, Ты ўзбагаціў яе Божым струмянём, напоўненым водамі. Ты прыгатаваў збожжа на ёй, бо гэтак угрунтаваў яе.
Ці то на пакараньне зямлі, ці то дзеля міласэрнасьці Ён наводзіць яго.
Ты поіш горы з хорамаў Тваіх; пладамі дзеяў Тваіх зямля насычаецца.
Ён закрывае неба хмарамі, рыхтуе для зямлі дождж, узрошчвае траву на гарах,
Шчодры дождж Ты выліў, Божа, на спадчыну Тваю, і тое, што зьнемаглося, Ты ўмацаваў.
Я дам вам дажджы ў патрэбны час, і зямля будзе даваць ураджай, і дрэвы палявыя дадуць плады свае.
Няхай кроплямі падае, як дождж, вучэньне маё, няхай сьцякае, як раса, мова мая, як імжа на зеляніну, як залева на траву.