Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ПСАЛТЫР 60:7

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Каб былі ўратаваныя ўмілаваныя Твае, збаў правіцай Тваёй і адкажы нам, і адкажы мне.

Глядзіце раздзел Копія

9 Крыжаваныя спасылкі  

Ня будзе адняты скіпетр ад Юды і заканадаўца — ад ног ягоных, аж пакуль ня прыйдзе Той, чыё яно, і Яму — паслухмянасць народаў.

І з [сыноў] Манасы далучыліся да Давіда, калі ён ішоў з Філістынцамі на вайну супраць Саўла, але не дапамагаў ім, бо князі Філістынскія, парадзіўшыся, адаслалі яго, кажучы: «Коштам галоваў нашых ён пяройдзе да гаспадара свайго Саўла».

З таго боку Ярдану з [сыноў] Рубэна, Гада і паловы калена Манасы, з усякімі прыладамі для бітвы — сто дваццаць тысячаў.

Каб былі ўратаваныя ўмілаваныя Твае, збаў правіцай Тваёй і адкажы мне!

Прыгажосьць ягоная — як першароднага быка, і рогі ягоныя — як рогі аднарога, імі ён збадае народы аж да канца зямлі. Такія дзясяткі тысячаў Эфраіма, і такія тысячы Манасы».

А палову Гілеаду, Аштарот і Эдрэю, гарады валадарства Ога ў Башане, [атрымалі] сыны Махіра, сына Манасы, палова сыноў Махіра паводле сем'яў сваіх.

І выпала жэрабя пакаленьню Манасы, бо ён быў першародным Язэпа. Махір, першародны Манасы, бацька Гілеада, бо быў ён ваяром, атрымаў Гілеад і Башан.

І сказаў Давід Ахішу: «Цяпер і ты даведаешся, што ро­біць слуга твой». І сказаў Ахіш Давіду: «Стаўлю цябе ахоўнікам галавы маёй на ўсе дні».




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы