І наблізіўся чалавек Божы, і сказаў валадару Ізраіля: «Гэта кажа ГОСПАД: “За тое, што Сірыйцы сказалі: "ГОСПАД ёсьць Богам гор, а ня Богам раўнінаў", усё гэта вялікае мноства Я аддам у рукі твае, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД”».
і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, Божа бацькоў нашых! Ці ня Ты — Бог у небе? І Ты пануеш над усімі валадарствамі народаў, і ў руцэ Тваёй сіла і моц, і ніхто ня можа супрацівіцца Табе!
І маліўся ён да Яго, і Ён даўся ўпрасіць, і пачуў маленьне ягонае, і вярнуў яго ў Ерусалім на валадарства ягонае. І даведаўся Манаса, што ГОСПАД, Ён [ёсьць] Бог.
«ГОСПАДЗЕ, сіла мая і цьвярдыня мая, і прыстанішча маё ў дзень трывогі! Да Цябе прыйдуць народы ад канцоў зямлі і скажуць: “Толькі хлусню і марнасьць атрымалі ў спадчыну бацькі нашыя, і няма ад іх карысьці”.