І калі хто прыйдзе пабачыць мяне, гаворыць марнае, сэрца ягонае напаўняецца зласьлівасьцю, і як выйдзе, гаворыць [гэта].
Я забыты ў сэрцах, як мёртвы; я стаўся як посуд разьбіты.
Чалавек падступны сее звадкі, і пляткар разьдзяляе сяброў.
Калі няма дроваў, агонь гасьне, калі няма пляткара, звадка сьціхае.
Тады, пайшоўшы, фарысэі зрабілі нараду, як злавіць Яго ў словах.
напоўненыя ўсякай няправеднасьцю, распустаю, зласьлівасьцю, хцівасьцю, ліхотаю, поўныя зайздрасьці, забойства, сваркі, подступу, благіх звычаяў,
Бо баюся, каб, прыйшоўшы, не знайсьці мне вас такімі, якімі не хачу, і каб вам не знайсьці мяне такім, якім ня хочаце; каб не было сварак, зайздрасьці, ярасьці, сварлівасьці, абмаўляньняў, нагавораў, пыхі, бязладзьдзя,