Распалілася сэрца маё ў нутры маім; ва ўздыханьні маім запалаў агонь, і я прамовіў языком маім.
О, каб Ты схаваў мяне ў адхлані і захаваў мяне, пакуль не міне ярасьць Твая, і вызначыў мне час, у які зноў мяне ўзгадаеш.
Бо ведае Ён настаўленьне нашае, памятае, што мы — [толькі] пыл.
Колькі будзе дзён слугі Твайго, калі Ты ўчыніш суд над тымі, што перасьледуюць мяне?
Лічыць дні нашыя навучы Ты нас, каб прыдбаць нам мудрае сэрца.