Зьлітуйся нада мною, ГОСПАДЗЕ, бо я — прыгнечаны. Ад тугі высахла вока маё, і душа мая, і нутро маё.
Уздыханьні мае апярэджваюць хлеб мой, і скаргі мае ільюцца як вада.
Дакуль, ГОСПАДЗЕ? Ці назаўсёды забудзешся пра мяне? Дакуль будзеш хаваць аблічча Тваё ад мяне?
Пачуй, ГОСПАДЗЕ, голас мой, калі я клічу. Зьлітуйся нада мною і адкажы мне!
Бо стрэлы Твае пранізалі мяне, і лягла на мяне рука Твая.
Забяры ад мяне караньне Тваё, ад удараў рукі Тваёй я зьнікаю.
Ад тугі высахла вока маё, састарэлася праз усіх, хто ўціскае мяне.
Не адкінь мяне ў час старасьці маёй. Калі зьнікнуць сілы мае, Ты не пакінь мяне!
І сканчваліся ў марнасьці дні іхнія, і гады іхнія — у страху.
Дзеля чаго, ГОСПАДЗЕ, Ты пакінуў душу маю, хаваеш аблічча Тваё ад мяне?
што вялікі смутак мой і няспынны боль у сэрцы маім,