Ад аблічча Твайго няхай выйдзе прысуд мой; вочы Твае бачаць, што справядліва.
ГОСПАД не пакіне яго ў руцэ ягонай, не асудзіць яго, калі ён будзе суджаны.
і выведзе праведнасьць тваю як сьвятло, і суд твой — як белы дзень.
Вы кажаце: “Несправядлівы шлях Госпада”. Паслухайце, прашу, дом Ізраіля! Ці шлях Мой несправядлівы, ці шляхі вашыя несправядлівыя?
Але дом Ізраіля кажа: “Несправядлівы шлях Госпада” Ці шляхі Мае несправядлівыя, доме Ізраіля, ці шляхі вашыя несправядлівыя?
Кажуць сыны народу твайго: “Несправядлівы шлях Госпада”, але іх уласны шлях несправядлівы.
А вы кажаце: “Несправядлівы шлях Госпада”. Кожнага з вас, дом Ізраіля, Я буду судзіць паводле шляхоў ягоных».
А Таму, Які можа захаваць вас ад упадку і паставіць перад славаю Сваёю беззаганнымі і ў радасьці,