І сталася, калі пачулі [пра гэта] ўсе ворагі нашыя, і ўбачылі [гэта] ўсе народы, якія вакол нас, яны былі моцна паніжаныя ў вачах сваіх і даведаліся, што Богам нашым была зробленая праца гэтая.
І станецца ў той дзень, што затрубяць у рог вялікі, і прыйдуць тыя, якія гінулі ў зямлі Асірыйскай, і выгнаныя ў зямлю Эгіпецкую, і будуць пакланяцца ГОСПАДУ на сьвятой гары ў Ерусаліме.
Паслухайце слова ГОСПАДА, народы, і абвясьціце на астравах далёкіх, і кажыце: “Той, Які расьцярушыў Ізраіля, зьбярэ яго, і будзе пільнаваць яго, як пастух статак свой”.
Праз шмат дзён Я наведаю цябе, пры канцы гадоў ты прыйдзеш у зямлю, якая ацалела ад мяча, у якой сабраны [народ] спаміж шматлікіх народаў на гарах Ізраіля, што доўга былі руінаю. І ён будзе выведзены спасярод народаў, і яны ўсе будуць жыць у бясьпецы.
Дык ведай і разумей: ад выхаду слова пра вяртаньне і адбудову Ерусаліму да Памазанца Правадыра — сем тыдняў і шэсцьдзясят два тыдні, і вернецца [народ], і будзе адбудаваная плошча і мур, але ў цяжкія часы.
І адменіць ГОСПАД, Бог твой, няволю тваю і зьлітуецца над табою, і верне цябе, і зьбярэ цябе з усіх народаў, у якіх расьцярушыў цябе ГОСПАД, Бог твой.