Вось, сын народзіцца ў цябе, ён будзе чалавек супакою, і Я дам яму супакой ад усіх ворагаў ягоных навокал, бо імя ягонае будзе Салямон. Мір і цішыню Я дам Ізраілю ў дні ягоныя.
Бо гэта кажа ГОСПАД: «Вось, Я накірую да яго мір, як раку, і славу народаў — як павадкавы ручай. На руках будуць насіць вас і на каленях будуць песьціць.
І ты была апранутая ў золата і срэбра, у вісон, і ядваб, і шаты вышываныя, ела ты муку, мёд і алей, і ставалася вельмі і вельмі прыгожай, і дасягнула годнасьці валадарскай.
І Я дам мір у зямлі вашай, і будзеце вы спаць, і ня будзе каму вас палохаць. І Я прыбяру дзікіх зьвяроў з зямлі, і меч ня будзе праходзіць па зямлі вашай.
І Я стану табарам каля Дому Майго супраць войска, супраць таго, хто праходзіць, і супраць таго, хто вяртаецца, і ня пройдзе больш праз іх прыгнятальнік, бо цяпер Я буду бачыць [гэта] вачыма Маімі.