Тыя, што баяцца Цябе, убачаць мяне і ўзрадуюцца, бо я на слова Тваё спадзяюся.
Каб былі ўратаваныя ўмілаваныя Твае, збаў правіцай Тваёй і адкажы мне!
Я апярэджваю сьвітаньне і галашу, на слова Тваё, на слова Тваё спадзяюся.
каб я мог адказаць словам таму, хто зьневажае мяне, бо я спадзяюся на слова Тваё.
І не пазбаў вусны мае слова праўды зусім, бо я на суды Твае спадзяюся.
Няхай да мяне навернуцца тыя, што баяцца Цябе, і тыя, што ведаюць сьведчаньні Твае.
Хадзеце, паслухайце, і я раскажу ўсім, хто Бога баіцца, што Ён учыніў для душы маёй.
Тады тыя, якія баяцца ГОСПАДА, гаварылі адзін да аднаго. І прыхіліў вуха ГОСПАД, і пачуў, і была напісаная кніга памяці перад абліччам Ягоным пра тых, якія баяцца ГОСПАДА і якія шануюць імя Ягонае.
Неба і зямля прамінуць, але словы Мае не прамінуць.