Няхай прыйдзе да мяне міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, і збаўленьне Тваё паводле слова Твайго,
Зьнемагаюць вочы мае, [выглядаючы] збаўленьне Тваё і слова праведнасьці Тваёй.
Павярніся да мяне і зьлітуйся нада мною, паводле суду [Твайго] для тых, што любяць імя Тваё.
Я прагну збаўленьня Твайго, ГОСПАДЗЕ, і Закон Твой — пацеха мая.
Гэта пацяшэньне маё ў нядолі маёй, бо слова Тваё ажыўляе мяне.
Я прынізіўся перад абліччам Тваім ад усяго сэрца; зьлітуйся нада мною паводле слова Твайго.
Зьнемагае душа мая без збаўленьня Твайго; на слова Тваё спадзяюся.
Няхай не падхопіць мяне цячэньне водаў, няхай не праглыне мяне глыбіня, і няхай не сашчэміць нада мною калодзеж вуснаў сваіх.