Дай мне зразумець шлях загадаў Тваіх, і я буду разважаць пра цуды Твае.
I выйшаў Ісаак падумаць у поле пад вечар, і ўзьняў вочы свае, і ўбачыў, і вось, вярблюды прыходзяць.
Сьпявайце Яму, выслаўляйце Яго! Размаўляйце пра ўсе цудоўныя дзеі Ягоныя!
Ён памятнымі зрабіў цуды Свае, ГОСПАД літасьцівы і спагадлівы.
Божа, Ты вучыў мяне з маладосьці маёй, і дагэтуль я пра цуды Твае апавядаю.
І буду разважаць пра ўсе справы Твае, і пра вялікія ўчынкі Твае буду апавядаць».
гэтага не схаваем ад сыноў іхніх, абвяшчаючы пакаленьню наступнаму хвалу ГОСПАДА і магутнасьць Ягоную, і цуды Ягоныя, што Ён учыніў.
Крыцяне і Арабы, — чуем іх, што гавораць нашымі мовамі пра веліч Божую?»
і сьпяваюць сьпеў Майсея, слугі Божага, і сьпеў Ягняці, кажучы: «Вялікія і дзіўныя справы Твае, Госпадзе, Божа Ўсеўладны! Справядлівыя і праўдзівыя шляхі Твае, Валадару сьвятых!