Аснова слова Твайго — праўда, і на вякі кожны прысуд праведнасьці Тваёй.
Ты загадаў [чыніць] праведнасьць, сьведчаньні Твае і вернасьць вялікую.
Праведнасьць Твая — праведнасьць на вякі, і Закон Твой — праўда.
Праведнасьць сьведчаньняў Тваіх — на вякі; дай мне разуменьне, і буду жыць.
Здаўна я ведаю сьведчаньні Твае, што Ты на вякі заснаваў іх.
Ведаю, ГОСПАДЗЕ, што праведныя суды Твае, і слушна Ты ўпакорыў мяне.
Усе прыказаньні Твае — верныя; [з дапамогай] хлусьні перасьледуюць мяне, дапамажы Ты мне!
Усе словы Бога чыстыя [ад дамешкаў], Ён — шчыт для тых, што маюць у Ім надзею.
І даведаўся я, што ўсё, што робіць Бог, трывае на вякі; нельга да таго дадаць і нельга ад таго адняць, і Бог робіць так, каб баяліся аблічча Яго.
Бо сапраўды кажу вам: пакуль не праміне неба і зямля, аніводная ёта ці рыска не праміне з Закону, пакуль ня станецца ўсё.
Усё Пісаньне натхнёнае Богам і карыснае дзеля навучаньня, дзеля дакараньня, дзеля выпраўленьня, дзеля дысцыплінаваньня ў праведнасьці,