У пастановах Тваіх будзе пацяшэньне маё, не забудуся слова Твайго.
бо да Закону ГОСПАДА імкненьне ягонае і пра Закон Ягоны будзе разважаць ён днём і ноччу.
Душа мая заўсёды ў руцэ маёй, і Закон Твой я не забываюся.
У сэрцы маім я хаваю слова Тваё, каб не зграшыць супраць Цябе.
На шляху сьведчаньняў Тваіх я радуюся больш, чым ад усялякіх каштоўнасьцяў.
Малы я і пагарджаны, але загадаў Тваіх я не забываюся.
Прыгнёт і гора знайшлі мяне; прыказаньні Твае — пацеха мая.
Глянь на нядолю маю і выратуй мяне, бо я пра Закон Твой не забываўся.
Я прагну збаўленьня Твайго, ГОСПАДЗЕ, і Закон Твой — пацеха мая.
Я заблукаў як авечка, што згубілася, адшукай Ты слугу Твайго, бо прыказаньняў Тваіх я не забываўся.
Бо сьведчаньні Твае — пацеха мая і рада.
Вядзі мяне па сьцежцы прыказаньняў Тваіх, бо ў гэтым упадабаньне маё.
І буду мець пацяшэньне ў прыказаньнях Тваіх, якія я ўзьлюбіў.
Путы бязбожнікаў аблыталі мяне, але Закон Твой я не забыўся.
Сталася нячулым ад тлушчу сэрца іхняе; а я меў пацяшэньне ў Законе Тваім.
Няхай прыйдзе да мяне літасьць Твая, каб я жыў, бо Закон Твой — пацеха мая.
Я стаўся, як мех [скураны] ў дыме; але пастановаў Тваіх не забыўся.
Тады я сказаў: «Вось, я іду! У скрутку кнігі напісана пра мяне».
Правасудзьдзе — радасьць для праведніка і загуба для злачынцаў.
Сыне мой, не забывайся настаўленьня майго, і няхай сэрца тваё захоўвае прыказаньні мае,
Я знайшоў слова Тваё і праглынуў яго, і сталася слова Тваё для мяне пацяшэньнем і радасьцю сэрца майго, бо заклікалася імя Тваё нада мною, ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў.
Бо паводле ўнутранага чалавека я захапляюся Законам Божым,