Вочы мае апярэджваюць варту [начную], каб мне разважаць пра слова Тваё.
Пра пастановы Твае буду разважаць і буду глядзець на сьцежкі Твае.
Сярод ночы я ўстаю, каб славіць Цябе за суды праведнасьці Тваёй.
Псальм Давіда, калі ён быў у пустыні Юдэйскай.
Быццам тлушчам і тлустасьцю насычаецца душа мая, і сьпевам хвалы будуць хваліць Цябе вусны мае,
Уставай, галасі сярод ночы, на пачатку варты [начной] вылівай, як ваду, сэрца сваё перад абліччам Госпада; узьнімі рукі свае да Яго за душу немаўлятаў тваіх, якія зьнемагаюць з голаду на ростанях усіх вуліцаў.
І сталася ў тыя дні, узыйшоў Ён на гару памаліцца, і быў усю ноч у малітве да Бога.