Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ПСАЛТЫР 119:135

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Аблічча Тваё няхай сьвеціць над слугою Тваім, і навучы мяне пастановам Тваім.

Глядзіце раздзел Копія

14 Крыжаваныя спасылкі  

Ён будзе маліць Бога, і [Бог] будзе спагадны яму, і ўбачыць аблічча ягонае радасным, і верне чалавеку праведнасьць ягоную.

Чаго я ня бачу, Ты навучы мяне. Калі я зрабіў злачынства, болей гэтага рабіць ня буду”.

Які вучыць нас болей, чым жывёлаў зямных, і больш, чым птушак нябесных, робіць нас мудрымі?”

Вось, Бог узьвялічаны ў моцы Сваёй. Які настаўнік падобны да Яго?

Дабраслаўлёны Ты, ГОСПАДЗЕ! Навучы мяне пастановам Тваім!

Пра шляхі мае я апавядаў, і Ты адказаў мне; навучы мяне пастановам Тваім.

Ахвяруйце ахвяры праведнасьці і спадзявайцеся на ГОСПАДА!

Кіраўніку хору: на лад: “Лілея сьведчаньня”. Псальм Асафа.

А мы не адступімся ад Цябе; ажыві нас, і мы будзем клікаць імя Тваё.

Перад абліччам Эфраіма, і Бэн’яміна, і Манасы абудзі магутнасьць Тваю і прыйдзі збавіць нас!

Ты паставіў нас як [костку] нязгоды дзеля суседзяў нашых, і ворагі нашыя кпяць з нас.

Тады адчыніў ім розум дзеля разуменьня Пісаньня.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы