Выбаў мяне ад крыўды чалавека, і буду захоўваць загады Твае.
Заступіся за слугу Твайго на дабро [яму], каб не прыгняталі мяне свавольнікі.
Я крычу да Цябе, ГОСПАДЗЕ, кажучы: «Ты — прыстанішча маё, Ты — частка мая ў зямлі жывых!»
На мне, Божа, абяцаньні Твае, дык прынясу падзяку Табе,
А цэрквы па ўсёй Юдэі, і Галілеі, і Самарыі мелі супакой, будуючыся і ходзячы ў страху Госпадавым, і праз пацяшэньне Духа Сьвятога памнажаліся.