Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ПСАЛТЫР 119:129

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Цудоўныя сьведчаньні Твае, дзеля гэтага душа мая пільнуецца іх.

Глядзіце раздзел Копія

9 Крыжаваныя спасылкі  

Я клічу Цябе, збаў мяне, і буду захоўваць сьведчаньні Твае!

Расчыні вочы мае, і буду глядзець на цудоўныя дзеяньні закону Твайго!

Шчасьлівыя тыя, што захоўваюць сьведчаньні Ягоныя, якія ўсім сэрцам шукаюць Яго,

Я прыляпіўся да сьведчаньняў Тваіх; ГОСПАДЗЕ, ня дай мне асароміцца!

Надзвычай дзівоснае веданьне, перавышае мяне, не магу яго сьцяміць!

Усе сьцежкі ГОСПАДА — міласэрнасьць і праўда для тых, якія захоўваюць запавет Ягоны і сьведчаньні Ягоныя.

ГОСПАДЗЕ, Ты — Бог мой! Я буду ўзьвялічваць Цябе і хваліць імя Тваё, бо Ты ўчыніў цуды, выканаў намеры даўнейшыя, праўдзівыя.

Бо Дзіця нарадзілася нам, Сын дадзены нам, улада на плячах Ягоных, і назавуць імя Ягонае: Цудоўны Дарадца, Бог Магутны, Бацька Вечнасьці, Князь Супакою.

І я ўпаў да ног ягоных, каб пакланіцца яму, і ён кажа мне: «Глядзі, не [рабі гэтага]! Я — таварыш твой і братоў тваіх, якія маюць сьведчаньне Ісуса. Богу пакланіся, бо сьведчаньне Ісуса ёсьць дух прароцтва».




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы