Я — слуга Твой; дай мне разуменьне, каб пазнаў сьведчаньні Твае.
О ГОСПАДЗЕ! Я ж — слуга Твой, я — слуга Твой, сын служкі Тваёй! Ты разьбіў кайданы мае.
У сэрцы маім я хаваю слова Тваё, каб не зграшыць супраць Цябе.
Шлях хлусьні аддалі ад мяне, і Закон Твой няхай будзе літасьцівы да мяне.
Дай мне разуменьне, і буду пільнавацца Закону Твайго і захоўваць яго ўсім сэрцам.
Добраму розуму і веданьню навучы мяне, бо я прыказаньням Тваім веру.
Я — Твой! Збаў мяне, бо я шукаю загады Твае.
Павярніся да мяне і зьлітуйся нада мною; дай сілу Тваю слузе Твайму і збаў сына служкі Тваёй!
Мудрасьць разумнага — у разуменьні шляху свайго, а неразумнасьць дурняў — у ашуканстве.
Пачатак мудрасьці — страх перад ГОСПАДАМ, і веданьне Сьвятога — розум.
А цяпер, вызваліўшыся ад грэху і стаўшыся слугамі Бога, вы маеце плод свой на сьвятасьць, а канец — жыцьцё вечнае.
Разумей, што кажу. Няхай жа дасьць табе Госпад разуменьне ў-ва ўсім.
Калі ж у каго з вас не хапае мудрасьці, няхай просіць у Бога, Які дае ўсім шчыра і не дакараючы, і будзе яму дадзена.