Быццам жужаль Ты выкідаеш усіх бязбожнікаў зямлі; дзеля гэтага я ўзьлюбіў сьведчаньні Твае.
Я ўспадкаеміў сьведчаньні Твае на вякі, бо яны — радасьць сэрца майго.
І буду мець пацяшэньне ў прыказаньнях Тваіх, якія я ўзьлюбіў.
І павярну руку Маю на цябе, і лугам ачышчу руду тваю, і прыбяру ўсё волава тваё.
Называюць іх срэбрам адкінутым, бо адкінуў іх ГОСПАД».
Веялка Ягоная ў руцэ Ягонай, і Ён ачысьціць гумно Сваё, і зьбярэ пшаніцу Сваю ў сьвіран, а салому спаліць агнём нязгасным».
І тады прызнаюся ім: “Я ніколі ня ведаў вас. Адыйдзіцеся ад Мяне, вы, што чыніце беззаконьне”.
Бо непакорнасьць — [такі самы] грэх, як варажба, а сваволя — як пакланеньне ідалам. За тое, што ты адкінуў слова ГОСПАДА, Ён адкінуў цябе, як валадара».