Адыйдзіце ад мяне, злачынцы, каб я мог захоўваць прыказаньні Бога майго.
Я прысягнуў і я падняўся, каб захоўваць суды праведнасьці Тваёй.
Шчасьлівыя тыя, што захоўваюць сьведчаньні Ягоныя, якія ўсім сэрцам шукаюць Яго,
Калі б Ты, Божа, забіў бязбожніка, тады людзі крывавыя адыйдуць ад мяне.
Я ненавіджу сходы злачынцаў, і з бязбожнікамі ня буду сядзець [разам].
Не забяры душы маёй з грэшнікамі, ані жыцьця майго з людзьмі крывавымі,
Ад тугі высахла вока маё, састарэлася праз усіх, хто ўціскае мяне.
Тады скажа Ён і тым, якія леваруч: “Ідзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, падрыхтаваны д’яблу і анёлам ягоным.
І тады прызнаюся ім: “Я ніколі ня ведаў вас. Адыйдзіцеся ад Мяне, вы, што чыніце беззаконьне”.
Не падманвайце сябе: благія таварыствы псуюць добрыя звычаі.
А калі нядобра ў вачах вашых служыць ГОСПАДУ, выбірайце сабе сёньня, каму будзеце служыць: ці багам, якім служылі бацькі вашыя на другім баку ракі, ці багам Амарэйцаў, у зямлі якіх вы жывіцё. А я і дом мой будзем служыць ГОСПАДУ».