Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ПСАЛТЫР 107:38

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І Ён дабраслаўляў іх, і яны множыліся вельмі; і не зьмяншалася ў іх скаціны.

Глядзіце раздзел Копія

22 Крыжаваныя спасылкі  

І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: «Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і мейце ўладу над рыбамі марскімі, і над птушкамі паднебнымі, і над усякім зьверам, які рухаецца па зямлі».

І Я зраблю з цябе вялікі народ, і дабраслаўлю цябе, і ўзьвялічу імя тваё, і будзеш ты дабраславенствам.

І Я дабраслаўлю яе, і дам з яе табе сына. І Я дабраслаўлю яе, і стануцца з яе народы, і валадары народаў будуць з яе».

І адносна Ізмаэля Я пачуў цябе. Вось, Я дабраслаўлю яго, і распладжу яго, і памножу яго вельмі, вельмі; ён народзіць дванаццаць князёў, і Я зраблю яго народам вялікім.

I пашырыўся чалавек гэты вельмі, вельмі, і было ў яго мноства авечак, і нявольніцаў, і слугаў, і вярблюдаў, і аслоў.

I забраў Бог статак у бацькі вашага, і даў яго мне.

І дабраславіў Бог Ноя і сыноў ягоных, і сказаў ім: «Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю.

Ён народ узьвялічвае і нішчыць, пашырае народы і губіць.

I колькі ўціскалі яго, ён памнажаўся і пашыраўся. I [Эгіпцяне] трывожыліся з прычыны сыноў Ізраіля.

І сыны Ізраіля пладзіліся, і нараджаліся, і памнажаліся, і ставаліся вельмі-вельмі магутнымі, і напоўнілася імі зямля.

Таксама мноства плямёнаў выйшла з імі, і авечкі, і валы, набытак вельмі вялікі.

Дабраславенства ад ГОСПАДА, яно ўзбагачае, і смутку з сабою не прыносіць.

І выйдзе з яго падзяка і голас тых, якія радуюцца, і Я памножу іх, і ня будуць зьмяншацца, і Я праслаўлю іх, і ня будуць пагарджаныя.

І Я заключу з імі запавет супакою, і будзе гэта запавет вечны з імі. І Я ўмацую іх, і памножу, і сьвятыня Мая будзе сярод іх на вякі.

І дасьць табе ГОСПАД па-над меру даброцьцяў; у плодзе улоньня твайго, і ў прыплодзе жывёлы тваёй, і ў плодзе зямлі тваёй, у зямлі, якую запрысяг ГОСПАД даць табе.

Дабраслаўлёны плод улоньня твайго і плод зямлі тваёй, плод жывёлы тваёй, і нараджэньне валоў тваіх, і прыплод авечак тваіх.

І ГОСПАД, Бог твой, дасьць табе посьпех у-ва ўсіх працах рук тваіх, у пладах улоньня твайго, і ў прыплодзе жывёлы тваёй, і ў плодзе зямлі тваёй табе на дабро. Бо вернецца ГОСПАД, каб цешыцца з цябе, [даючы] даброцьці, як цешыўся Ён з бацькоў тваіх,

і будзе любіць цябе, і дабраславіць цябе, і памножыць, і дабраславіць плод жывата твайго, і плод зямлі тваёй, і збожжа тваё, збор вінаграду твайго і алею твайго, і нараджэньне быдла твайго, прыплод авечак тваіх у зямлі, якую запрысяг бацькам тваім, што дасьць табе.

Дабраслаўлёны ты будзеш больш за ўсе народы. Ня будзе ў цябе бясплоднага і бясплоднай, як у людзей, так і ў жывёлы тваёй.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы